Моцныя ліўні і шквалісты вецер да 22-х метраў за секунду

23 августа 2017

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’явілі сіноптыкі на заўтра. Толькі ў Мінску колькасць ападкаў можа дасягнуць 50-ці міліметраў на адзін квадратны метр, а гэта норма амаль за месяц. Тэмпература паветра - 12-13 градусаў цяпла.

Дзмітрый Рабаў, начальнік cлужбы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "Колькасць ападкаў чакаецца больш чым 50 мм, гэта значыць, больш за 50 літраў вады на адзін квадратны метр. Таксама дажджы будуць суправаджацца парывамі ветру да 15-22 м/с. Чакаецца вельмі дажджлівае і ветранае надвор'е. Гідраметцэнтр Расіі таксама аб’явіў у сябе штармавое папярэджанне. Гэта як раз Бранская, Смаленская вобласці. Тыя раёны, якія прылягаюць да нашай рэспублікі. Яны таксама чакаюць гэты актыўны цыклон".

Надвор'е палепшыцца ў пятніцу. Цыклон страціць сваю моц. На тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Аднак ападкі захаваюцца - у выглядзе кароткачасовых дажджоў. У выхадныя паветра прагрэецца да 17-24 градусаў вышэй за нуль.