Надзвычайнае здарэнне ў Мінскім раёне

4 марта 2016

Каля 16 гадзін дня на трасе Мінск - Віцебск загарэўся аўтобус з пасажырамі. Відавочцы распавялі, што густы чорны дым паваліў адразу ж, як машына ад'ехала ад прыпынку, пасажыры паведамілі аб узгаранні вадзіцелю, які і прыняў рашэнне спыніцца і эвакуіраваць людзей з аўтобуса. З-за надзвычайнага здарэння ДАІ на час перакрыла трасу, у выніку чаго на дарозе ўтварылася пробка. Ратавальнікі хутка ліквідавалі ўзгаранне. У аўтобуса выгарэў маторны адсек. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.