А. Лукашэнка: Следчы камітэт праявіў сябе як найважнейшы складальнік сістэмы праваахоўных органаў краіны

12 сентября 2016

Сёння Беларусь адзначае Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. З прафесійным святам кіраўніцтва і асабовы склад Следчага камітэта павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пяць гадоў таму Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб стварэнні ведамства. Новая структура аптымізавала праваахоўную сістэму і аб'яднала следства пракуратуры, МУС і ДФР. На рахунку камітэта тысячы раскрытых спраў. У Беларусі значна скарацілася колькасць апраўдальных прысудаў. Гэта значыць, што на лаву падсудных трапляюць людзі, супраць якіх сабраныя неабвяргальныя доказы.