Cур'ёзная аварыя здарылася ля Астрашыцкага Гарадка

16 ноября 2017

Cур'ёзная аварыя здарылася ля Астрашыцкага Гарадка на скрыжаванні другой кальцавой і віцебскай трасы. Вадзіцель «Рэно» не саступіў дарогу МАЗу. Легкавушка і смеццявоз сутыкнуліся. Тры пасажыры, у тым ліку двое непаўналетніх, атрымалі траўмы. Яны былі дастаўлены ў бальніцу. Вадзіцель “Рэно” загінуў на месцы.