"Мы баімся". На гарачую лінію МНС Рэчыцы патэлефанавала дзіця

25 января 2018

Той выпадак, калі бестурботнасць падобная да здрады. На гарачую лінію МНС Рэчыцы патэлефанавала дзіця і паведаміла, што з кацельні іх дома ідзе дым, а па падлозе разліты кіпень.

Аказалася, што сямігадовая дзяўчынка з пяцігадовым братам засталіся фактычна сам-насам са сваёй бядой. Маці ў гэты час знаходзілася на працы. Дыспетчар выслала на месца экіпажы ратавальнікаў. У доме на падлозе ляжаў бацька дзяцей - ён быў п'яны. Аказалася, што ў кацельні прарвала трубу. Добра, што кемлівыя дзеці апрануліся і выйшлі на вуліцу. Абышлося без пацярпелых.