Беларускія гандбалісткі правядуць заключны матч адбору на чэмпіянат Еўропы - 2018

2 июня 2018

Зрабіць цуд сёння пастараецца жаночая зборная Беларусі па гандболе. Нашы дзяўчаты ў Венгрыі правядуць заключны матч адбору на чэмпіянат Еўропы - 2018. Для рашэння задачы трэба перамагаць апанентак. У выпадку поспеху каманда Томажа Чатэра застанецца на трэцім месцы групы, але зможа трапіць на топ-турнір як лепшая трэцяя каманда з усіх сямі груп, што ўдзельнічаюць у кваліфікацыі. Прамая трансляцыя сустрэчы на "Беларусь 5" у 17:25.