Аварыя пад Бабруйскам: маршрутка сутыкнулася з трактарам, 11 пацярпелых

24 февраля 2023

Раніцай 24 лютага пад Бабруйскам на трасе Р-55 пасажырскі мікрааўтобус сутыкнуўся з трактарам. На месцы ДТЗ працавалі 10 брыгад хуткай дапамогі. Паводле папярэдняй версіі ДАІ, вадзіцель сельгастэхнікі пры выездзе з другараднай дарогі не прапусціў "фальксваген", у якім ехалі 20 пасажыраў. І як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, 11 чалавек, сярод якіх 7-гадовае дзіця, пацярпелі. Таксама вядома, што 4 жанчыны з траўмамі сярэдняй ступені цяжкасці шпіталізаваныя. Астатніх даставілі ў бальніцу Бабруйска для абследавання. Тых, каму шпіталізацыя не патрэбная, адправяць дамоў, іншыя будуць знаходзіцца пад наглядам урачоў. Для аказання дапамогі з абласнога цэнтра накіравана медыцынская брыгада ўзмацнення.