Аварыя на трасе Брэст - Масква

5 июня 2017

Зламаўся падчас руху і страціў кіраванне. У аварыі на трасе Брэст - Масква загінуў чалавек. Пазадарожнік Toyota рухаўся ў напрамку Расіі. Як толькі аўтамабіль перастаў рэагаваць, пайшоў у занос і перакуліўся. Па інерцыі машына на даху выкацілася на сустрэчную паласу. Ад удару аднаго з пасажыраў выкінула з машыны- ён загінуў на месцы. Вадзіцель і яшчэ два пасажыры шпіталізаваныя.

Аналагічная аварыя ў Пухавіцкім раёне. Вадзіцель Opel страціў кіраванне машынай, з'ехаў у кювет і перакуліўся некалькі разоў. Каб выратаваць мужчыну, ратавальнікам прыйшлося задзейнічаць спецінструменты. З траўмамі рознай ступені цяжкасці вадзіцель шпіталізаваны.