Аварыя на праспекце Незалежнасці. Па інерцыі сутыкнуліся пяць машын

9 августа 2018

"Цягнік" з пяці машын утварыўся на праспекце Незалежнасці. Аварыя здарылася сёння каля паўдня ў раёне станцыі метро "Усход". Усе аўто рухаліся з боку вуліцы Валгаградскай у напрамку Філімонава. Прычына ДТЗ вядомая - вадзіцель не вытрымала бяспечную дыстанцыю і сутыкнулася з папярэднім аўто, якое і адкінула на трэці аўтамабіль, і так па ланцужку. У выніку пашкоджана пяць машын. На праспекце адразу ўтварыўся затор. Пацярпелых няма. На гэты час рух на праспекце адноўлены.