Аварыя на мінскай кальцавой

27 сентября 2017

Вадзіцель аўтамабіля "хонда", рухаючыся ў другой паласе ў бок Ігуменскага тракта заснуў за рулём і сутыкнуўся з фурай. На шчасце, абышлося без пацярпелых.

Спецыялісты высвятляюць акалічнасці яшчэ адной ранішняй аварыі ў сталіцы. Са двара па вуліцы Чачота выязджала «кіа», не прапусціла «аўдзі», што рухалася па галоўнай дарозе. У выніку абедзве машыны сутыкнуліся, вылецелі на сустрэчную паласу і збілі яшчэ адну легкавушку. Вадзіцель «кіа» шпіталізавана з траўмай нагі.