4 жанчыны, якія згубіліся ў лесе, знайшліся

17 сентября 2018

У гісторыі, якая суткі трымала ў напружанні ўвесь Лельчыцкі раён, шчаслівы канец. 4 жанчыны, якія згубіліся ў лесе, знайшліся. Дзвюм з іх за 80, дзвюм - 77 і 52 гады. Раніцай у суботу яны пайшлі ў лес каля вёсак Сімоніцкі Млынок і дахаты не вярнуліся. Прапаўшых жанчын шукалі міліцыя, леснікі, ратавальнікі і мясцовыя жыхары. Пошукі працягваліся ўсю ноч. Толькі на наступны дзень іх знайшлі за 5 кіламетраў ад вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна. Стан жанчын ацэньваецца як здавальняючы.