Традыцыйны Тыдзень беларускай кухні стартаваў у сталіцы

13 февраля 2018

Да яго далучыліся 90 кафэ і рэстаранаў. Канцэпцыя гастрафестывалю нязменная - адзіная рэцэптура і кошт для ўсіх удзельнікаў. А вось меню заўсёды новае. На гэты раз гасцям прапаноўваюць сэт з пяці страў - закуска, гарачае. Тыдзень беларускай кухні супаў з Масленіцай, таму на дэсерт, вядома ж, блінцы з тварожна-мятным соусам.

Гэты Тыдзень беларускай кухні стаў ужо шаснаццатым. Да юбілейнага, дваццатага, плануецца выпусціць зборнік самых удалых рэцэптаў гастрапраекта.