33-гадовы мужчына стаў ахвярай пажару ў Крупках

24 января 2017

Да прыбыцця ратавальнікаў дах жылога будынка па вуліцы Піянерскай гарэў адкрытым полымем. Гаспадара дома супрацоўнікі МНС выратаваць не паспелі. Дакладная прычына пажару зараз высвятляецца. Галоўная версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.