20 з паловай гадоў пазбаўлення волі - прысуд абвінавачанаму, які да смерці збіў 4-гадовую дзяўчынку

11 сентября 2017

Сёння Магілёўскі абласны суд вынес прысуд абвінавачанаму, які да смерці збіў 4-гадовую дзяўчынку - 20 з паловай гадоў пазбаўлення волі. Ён таксама павінен будзе выплаціць маці дзіцяці маральную кампенсацыю - 10 тысяч рублёў. Нагадаем, трагедыя адбылася 31 сакавіка гэтага года ў вёсцы Амховая-1. Мясцовы жыхар збіў дачку сваёй сужыцелькі і сышоў з дома. Дзяўчынка засталася адна, яе мама ў гэты час была на працы. Малышку выявіла брыгада хуткай дапамогі - яе выклікаў сам падсудны. Траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём, выратаваць дзяўчынку не ўдалося. Спецыялісты мяркуюць, што ўдараў было не менш за 50, з іх каля 10 - па галаве.