150 тон сена згарэла гэтай ноччу ў вёсцы Юшэвічы

26 декабря 2016

150 тон сена згарэла гэтай ноччу ў вёсцы Юшэвічы Нясвіжскага раёна. Званок аб узгаранні сенасховішча на тэрыторыі малочна-таварнага комплексу паступіў ратавальнікам каля дзвюх гадзін ночы. Пажарныя разлікі прыбылі на месца здарэння праз некалькі хвілін. Аднак агонь цалкам ахапіў пабудову. У выніку полымя знішчыла сховішча і паўтара цэнтнера сена. Ніхто з людзей не пацярпеў. Прычыны ўзгарання зараз высвятляюць.