130 прыватных дамоў і ферма засталіся ўначы без вады ў Слуцкім раёне

17 февраля 2016

У вёсцы Квасынічы абвалілася воданапорная вежа. Лічыцца, што прычыны абвалу пабудовы з 40-гадовай гісторыяй натуральныя - стары цагляны мур не вытрымала. Пры абвальванні ніхто не пацярпеў. А водазабеспячэнне працаўнікі малочна-таварнага комплексу аднавілі ўжо праз паўтары гадзіны. Дарэчы, сканчаўся тэрмін эксплуатацыі вежы праз тыдзень. 22 лютага планавалася ўвесці ў лад новую, а старую адправіць на пенсію.