Самы высокі паказчык за ўсю гісторыю: колькасць дзяцей-бежанцаў у свеце перавысіла 50 мільёнаў

22 февраля 2024

Кольксць дзяцей-бежанцаў у свеце перавысіла 50 мільёнаў. Гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю, прычым з 2010 года ён павялічыўся больш як удвая, гаворыцца ў дакладзе арганізацыі Save the Children. Часцей за ўсё непаўналетнія вымушаны пакідаць свае дамы па прычыне войнаў, наступстваў змянення клімату і беднасці. Толькі за мінулы год месца жыхарства змянілі больш як 10 мільёнаў дзяцей. Больш за ўсё пакутуюць дзеці ў Судане і Самалі. А паводле звестак ЮНІСЕФ, у выніку новай эскалацыі ўзброенага канфлікту ў сектары Газа 17 тысяч дзяцей сталі сіротамі.