Зламыснік, які захапіў заложнікаў у гандлёвым цэнтры, - былы супрацоўнік аховы ГЦ

2 марта 2020
Увага сусветных СМІ ў гэтыя хвіліны прыкавана да Манілы. Там узброены мужчына захапіў у заложнікі да 30 чалавек у гандлёвым цэнтры. Паліцэйскія ўжо блакіравалі будынак. Дакладна вядома, зламыснік - былы супрацоўнік аховы ГЦ.

Франсіс Замора, кіраўнік раёна Сан-Хуан г. Манілы: "Падчас захопу гандлёвага цэнтра "Ві-Мол" злачынца раніў аднаго чалавека. Я магу пацвердзіць інфармацыю пра тое, што пацярпелы быў эвакуіраваны. Ён зараз знаходзіцца ў бальніцы. Мы вядзём перамовы з тым, хто захапіў заложнікаў. Частку наведвальнікаў гандлёвага цэнтра атрымалася вывесці з будынка, але шэраг работнікаў цэнтра ўсё яшчэ застаецца ў заложніках".

У паліцыі Манілы пакуль адмаўляюцца ад каментарыяў. Паводле слоў відавочцаў, у будынку гучалі стрэлы. Пасля гэтага каля 10 паліцэйскіх са зброяй зайшлі на тэрыторыю цэнтра.