Жыхары Масквы незадаволеныя каранціннымі мерамі

31 мая 2020
Сацыяльнае пытанне як ніколі востра стаіць зараз і ў расійскай сталіцы. Незадаволенасць яе жыхароў каранціннымі мерамі дасягнула пункта кіпення. Простыя гараджане абураныя дзеяннямі ўлад Масквы, якія прадпрымаюцца для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй. Спачатку масквічоў замкнулі на каранцін, назваўшы гэта самаізаляцыяй. Потым у разгар эпідэміі ў метро было не прабіцца. 

Пасля гэтага былі няўдалыя эксперыменты з лічбавымі пропускамі, а таксама штрафамі за ўсё запар. Мабільны дадатак "Сацыяльны маніторынг", з дапамогай якога ўлады сочаць, каб захварэўшыя сядзелі дома, паводле слоў саміх жыхароў Масквы, працуе абы-як.

Пачынаючы з 21 мая, грамадзянам сталі паступаць паведамленні аб змяненнях парадку афармлення электронных пропускаў. Зараз тыя, што былі выдадзеныя ў найбліжэйшым Падмаскоўі, на тэрыторыі Масквы не дзейнічаюць. 

Мала таго, падчас выезду з Масквы на дачу масквічам зараз неабходна афармляць 2 пропускі: адзін - да дачы, другі - калі людзі плануюць па дарозе заехаць у магазін.