Жыхар Мексікі нечакана для сябе зняў на камеру сапраўдны іншапланетны парад

7 февраля 2013
Спачатку мексіканец вырашыў, што перад ім чарада чаек, але прыгледзеўшыся, усумніўся ў прыродным паходжанні ўбачанага, бо птушкі на працягу ўсяго палёту так ні разу і не ўзмахнулі крыламі, больш за тое, рухаліся надзвычай сінхронна і на вельмі вялікай вышыні. Пры найбліжэйшым разглядзе можна нават убачыць нейкае люмінесцэнтнае святло, якое ідзе ад неапазнаных лятаючых аб'ектаў.