Жорсткасць або клопат?

16 января 2014

У адным з заапаркаў Вялікабрытаніі малпам больш не даюць... бананаў. Тамтэйшыя спецыялісты вырашылі, што бесперапыннае спажыванне фрукта шкодзіць прыматам. Дыетолагі звярынца ў графстве Дэваншыр упэўненыя, што даваць малпам бананы - усё роўна, што карміць чалавека толькі шакаладам і пірожнымі. Зараз малпы ядуць зеляніну і гародніну. Адзначаецца, што да новага рэжыму харчавання малпы прывыклі хутка. Малпы атрымліваюць бананы толькі ў тым выпадку, калі яны хварэюць, а наглядчыкам неабходна даць лекі, якія змяшчаюць у кавалачак банана.