Жорсткае відэа баевікоў Ісламскай дзяржавы

4 октября 2014

Баевікі Ісламскай дзяржавы апублікавалі новае відэа, дзе знятая смяротная кара брытанскага заложніка Алана Хенінга. 47-гадовы таксіст быў валанцёрам і развозіў у Сірыі дапамогу. Баевікі выкралі яго ў снежні. У канцы відэароліка тэрарысты прыстрашылі расправай яшчэ аднаго заложніка, якога яны завуць амерыканцам. Адзначым, раней ісламісты ўжо пагражалі забіць Хенінга. Гэта яны агучвалі падчас папярэдняга пакарання. За апошнія два месяцы баевікі пакаралі ўжо некалькі замежных заложнікаў.