Гарачая ноч у Афінах

18 ноября 2016

У грэчаскай сталіцы 43-ю гадавіну паўстання студэнтаў адзначылі сутыкненнямі з паліцыяй. Тысячы людзей выйшлі на цэнтральныя вуліцы горада. Марш пачынаўся мірна, аднак потым у руках у дэманстрантаў апынуліся камяні і бутэлькі з запальнай сумессю. Удзельнікі акцыі патрабавалі ад урада адмовіцца ад жорсткіх эканамічных мер. Паліцыя ўжыла слёзатачывы газ і шумавыя гранаты. Ёсць пацярпелыя.