Завяршылася ўнікальная аперацыя па пад'ёме круізнага лайнера Коста-Канкордыя

17 сентября 2013

Ля італьянскага вострава Джылья завяршылася ўнікальная аперацыя па ўздыме круізнага лайнера Коста-Канкордыя. Каб падняць судна вагой больш чым 114 тысяч тон і даўжынёй 300 метраў са дна мора, выкарысталі вялізныя мацаванні і тросы. У выніку сёння раніцай круізны лайнер быў узняты на штучную платформу, умацаваную на скалістым дне. Удзел у аперацыі прымалі 500 чалавек. Адбуксіраваць судна ў найбліжэйшы порт можна будзе не ранней, чым наступнай вясной.