Забарона на электронны шпіянаж

8 ноября 2013

Германія і Бразілія афіцыйна прадставілі ў ААН праект рэзалюцыі Генасамблеі аб забароне электроннага шпіянажу. Дакумент заклікае пакончыць з глабальнай сочкай і распаўсюдзіць на Інтэрнэт замацаванае ў міжнародным пакце права на неўмяшанне ў прыватнае жыццё. Да ініцыятывы распрацоўкі рэзалюцыі мае дачыненне збеглы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн. Менавіта ён рассакрэціў матэрыялы аб глабальнай электроннай сочцы амерыканскіх спецслужбаў па ўсім свеце.