Закон у Латвіі зраўнаваў ветэранаў Савецкага Саюза і нацысцкай Германіі

21 декабря 2017

У Латвіі прынялі закон, які зраўнаваў ветэранаў Савецкага Саюза і нацысцкай Германіі. Сейм адобрыў законапраект аб прысваенні статусу ўдзельніка Другой сусветнай вайны грамадзянам Латвіі, якія ваявалі як супраць нацысцкай Германіі, так і супраць СССР. Прызнаным удзельнікам Другой сусветнай вайны плануецца выдаваць пасведчанне ўсталяванага ўзору і памятны нагрудны знак.