Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Кунцэвіча намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

19 августа 2019

Кадравыя рашэнні Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Кунцэвіча намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Раней ён на пасадзе намесніка курыраваў пытанні ідэалогіі і сацыякультурнай сферы ў Магілёўскім аблвыканкаме. Зараз будзе адказваць за ідэалогію, працу грамадскіх аб'яднанняў і СМІ ў маштабе ўсёй краіны. Абнавіўся і пул кіраўнікоў некаторых райвыканкамаў у Магілёўскай вобласці. У іх зоне ўвагі павінны быць усе пытанні - ад сельскай гаспадаркі да адраджэння прамысловых аб'ектаў. Плюс правільная праца з людзьмі. 

Кадравая ратацыя закранула Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Там змяненні на ўзроўні намеснікаў кіраўніка ведамства. Падрабязней - у нашых наступных выпусках.