Затрыманы на тэрыторыі Белага дома хацеў пагаварыць з Дональдам Трампам

12 марта 2017

Затрыманы на тэрыторыі Белага дома мужчына хацеў пагаварыць з Дональдам Трампам. Парушальнікам аказаўся жыхар Каліфорніі Джонатан Тран. Ён прадставіўся сябрам прэзідэнта і сцвярджаў, што яму прызначана. Таму хлопец пералез цераз агароджу Белага дома. У яго рукзаку спецслужбы не знайшлі нічога небяспечнага. Дональд Трамп пахваліў дзеянні сваёй аховы. У раёне Белага дома аб’яўлены перадапошні аранжавы ўзровень бяспекі, які можа прадоўжыцца да панядзелка.