Забастоўкі ў Францыі прывялі да рэкордных затораў

9 декабря 2019
Саміт "нармандскай чацвёркі" пройдзе на фоне  маштабных забастовак. У сталічным рэгіёне Францыі агульнанацыянальная стачка  ўжо прывяла да ўтварэння затораў рэкорднай даўжыні - звыш 630 кіламетраў. Сёння  пяты дзень акцый пратэсту супраць пенсіённай рэформы, якая можа пазбавіць некаторыя катэгорыі работнікаў шэрагу прывілей. У мітынгах бяруць удзел розныя катэгорыі французаў, у тым ліку транспартнікі. Закрыта большасць ліній метро ў Парыжы, скарочана колькасць прыгарадных парыжскіх электрычак, аўтобусаў і трамваяў.