За тэрактам у аэрапорце Бургаса стаіць радыкальная групоўка Хэзбала

6 февраля 2013
У аднаго з іх - двайное грамадзянства: канадскае і ліванскае. Другі - выхадзец з Аўстраліі. Абодва яны зараз хаваюцца на тэрыторыі Лівана. Грамадзянства трэцяга тэрарыста не выдаюць. Але дакладна вядома: усе яны не толькі кантактавалі з рухам Хэзбала, але і рэгулярна атрымоўвалі ад яго фінансаванне. Нагадаем, 18 ліпеня мінулага года ў выніку атакі тэрарыста-смяротніка ў аэрапорце Бургаса загінулі 6 чалавек, больш як 30 атрымалі раненні.