За што зараз беларусаў і расіян будуць пазбаўляць пасведчання на права жыхарства ў Літве

9 апреля 2024

Беларусаў і расіян, якія рэгулярна наведваюць Беларусь і Расію, маюць намер пазбаўляць пасведчання на права жыхарства ў Літве. Адпаведную папраўку зарэгістравалі ў літоўскім сейме.

У тэксце дакумента заяўлена, што падчас наведвання суседніх дзяржаў гэтых людзей могуць нібыта "завербаваць і папрасіць выканаць пэўныя разведвальныя функцыі".

Літоўскія дэпутаты прапануюць ануляваць дазвол на часовае пражыванне, выдадзенае грамадзянам Беларусі і Расіі, калі тыя за апошні год выязджалі з Літвы часцей чым раз на месяц. Адназначна пазбаўляць пасведчання на права жыхарства сейм прапануе і за "публічнае адабрэнне" дзеянняў Расіі ва Украіне.