Паўднёвыя раёны Польшчы працягвае заліваць вадой

30 мая 2014
У выніку новай хвалі ліўневых дажджоў у мясцовых рэках ізноў падняўся ўзровень вады, што прывяло да затаплення дзясяткаў населеных пунктаў. Самая цяжкая сітуацыя ў Ніжнесілезскім ваяводстве. Сотні жыхароў вымушаныя пакінуць свае дамы. Вайскоўцы і пажарныя ўмацоўваюць берагі рэк мяшкамі з пяском, помпамі адпампоўваючы ваду з падтопленых тэрыторый.