Паўднёвы ўсход Еўропы пад уладай анамальных маразоў

19 января 2017

Халады скавалі Сербію, Балгарыю, Румынію, Харватыю, Венгрыю. Слупкі тэрмометраў у рэгіёне паказваюць рэкордныя мінус 20. Такога многія з краін не бачылі дзесяцігоддзямі. Непагадзь суправаджаецца снегападамі і моцным ветрам. Нагадаем, што ў Балгарыі ўпершыню з 1954 года змерзла Чорнае мора. А таўшчыня лёду на Дунаі дасягнула 10 сантыметраў.