Юбілей сёння адзначае кінарэжысёр Станіслаў Любшын

6 апреля 2018

Выдатнаму акцёру тэатра і кіно 85. "Застава Ільіча", "Шчыт і меч", "Альпійская балада", "Вечны муж". Артыст зняўся больш як у сотні карцін. Праца над фільмам "Пакліч мяне ў далеч светлую" стала яго рэжысёрскім дэбютам. Амаль 40 гадоў Станіслаў Любшын служыць у Маскоўскім мастацкім тэатры імя Чэхава і працягвае здымацца ў кіно. З юбілеем народнага артыста РСФСР Станіслава Любшына павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.