Наладжваць "новыя адносіны" і спыніць "ваенныя гульні"

12 июня 2018

У комплекснай дэкларацыі, падпісанай лідарамі ЗША і КНДР па выніках перамоў у Сінгапуры, Кім Чэн Ын выказаў прыхільнасць поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. А ЗША паабяцалі прадаставіць Пхеньяну "гарантыі бяспекі" ў абмен на адмову ад ядзернай зброі. У прыватнасці, Вашынгтон можа адмовіцца ад правядзення ў далейшым ваенных вучэнняў з Сеулам. Праўда, пра тэрміны Трамп не згадаў.

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША:

"Старшыня Кім сказаў мне, што Паўночная Карэя ўжо знішчыла найбуйнейшы тэставы ракетны палігон. Свет заўсёды патрабуе намаганняў. Асабліва ў гэтым выпадку. Гэта павінна было быць зроблена некалькі гадоў назад. Мы вырашаем гэта зараз. У старшыні Кіма ёсць шанец даць неверагодную будучыню сваім людзям. Любы можа весці вайну, але толькі самы адважны можа заключыць мір".

Дональд Трамп адзначыў, што неўзабаве мае намер запрасіць паўночнакарэйскага калегу на сустрэчу ў Белым доме. Ён таксама заявіў аб прыпыненні ўвядзення санкцый у дачыненні КНДР па 300 пазіцыях. Але падкрэсліў, што магчымасць прымянення санкцый за сабою захоўвае.