Выручка порта Літвы скарацілася на 25 %

7 октября 2021

Літва пажынае плён санкцыйнага бумеранга. Клайпедскі порт ужо страціў чвэрць сваёй выручкі. Транзіт беларускіх нафтапрадуктаў паступова перанакіроўваюць з Літвы ў Ленінградскую вобласць Расіі. З пачатку года прыбытак нафтавых тэрміналаў Клайпеды склў ўсяго 15 з паловай мільёнаў еўра, што амаль на 35 % менш, чым за 9 месяцаў 2020 года. Да снежня порт таксама чакае страта беларускіх угнаенняў. Гэта прыкладна 30 % усіх грузавых чыгуначных перавозак Літвы. Адбіліся на Клайпедзе і высокія цэны на газ, бо мясцовы завод угнаенняў Achema скараціў вытворчасць.