Другі пілот Андрэас Любіц маніў урачам

2 апреля 2015

Новыя падрабязнасці ў справе аб крушэнні самалёта A320 у французскіх Альпах. Другі пілот Андрэас Любіц маніў урачам. Пра гэта паведамляе газета "Більд" са спасылкай на крыніцы, блізкія да расследавання. Паводле інфармацыі выдання, апошні раз Любіц наведваў клініку Дзюсельдорфа 10 сакавіка, за два тыдні да крушэння. Ён скардзіўся на праблемы са зрокам і сказаў, што яго часова адхілілі ад працы. У Любіца было адслаенне сятчаткі, а яго зрокавыя здольнасці былі абмежаваныя на 30 працэнтаў. Акрамя таго, як паведамлялася раней, пілот меў суіцыдальныя схільнасці і праходзіў курс псіхатэрапіі. У кампаніі German Wings наконт праблем са здароўем пілота нічога не ведалі.