Уваходжанне ў НАТА - галоўная мэта Украіны

9 июня 2017

Законапраект прыняла Вярхоўная рада. Дакумент яшчэ павінен падпісаць прэзідэнт Пётр Парашэнка. Акрамя набыцця членства ў паўночнаатлантычным альянсе, Кіеў вызначыў прыярытэт на "інтэграцыю Украіны ў еўрапейскую палітычную, эканамічную, прававую прастору з мэтай здабыцця членства ў Еўрапейскім саюзе". Парламентарыі лічаць, што краіна павінна развіваць раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя адносіны з іншымі дзяржавамі.