Сустрэча кантактнай групы па Данбасе пройдзе ў Мінску ўпершыню сёлета

16 января 2020
Паводле дамоўленасцяў, дасягнутых "нармандскай чацвёркай", да канца сакавіка трэба ажыццявіць развядзенне сіл. Сёння прадстаўнікі Кіева і самаабвешчаных ДНР і ЛНР працягнуць кансультацыі па гэтым пытанні. Летась бакам атрымалася дамовіцца аб развядзенні сіл на ўчастках каля населеных пунктаў станіца Луганская, Залатое і Пятроўскае.