Сусветны саміт па гуманітарных пытаннях стартуе ў Стамбуле

23 мая 2016
Двухдзённы форум збярэ каля 6 тысяч удзельнікаў з 80 дзяржаў - членаў ААН. Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае генеральны консул нашай краіны ў Стамбуле Ігар Белы. ААН упершыню за сваю гісторыю склікала такі форум з-за росту колькасці канфліктаў і стыхійных бедстваў. Міжнародная супольнасць пацвердзіць прыхільнасць прынцыпам чалавечнасці, адзінства і супрацоўніцтва, без якіх нельга знайсці шляхі выхаду з крызісаў. Плануецца абмеркаваць некалькі ключавых кірункаў у сферы гуманітарнай дзейнасці, у тым ліку, забеспячэнне дапамогай усіх, хто мае патрэбу, спыненне канфліктаў і іншыя. Падрабязнасці - у наступных выпусках.