Усё больш краін выступаюць супраць шматтысячных квот для ўцекачоў

14 мая 2015

Польшча, Венгрыя, Эстонія, Чэхія і Вялікабрытанія выступілі супраць новай праграмы квот па прыёме мігрантаў. Яе прапанавала Еўракамісія. Паводле планаў чыноўнікаў у Бруселі ў 2015-2016-ым гадах краіны Еўрасаюза прымуць не меней чым 20 тысяч уцекачоў.

Самая вялікая нагрузка ляжа на Германію, Францыю, Італію і Іспанію. У Мадрыдзе ўжо заявілі, што краіна прыкладае "нашмат больш намаганняў, чым іншыя краіны". Агрэсіўней за ўсіх супраць гэтай ідэі выступае Брытанія: міністр замежных спраў патрабуе дэпартаваць уцекачоў назад у Афрыку. Адзначым, пастаянны механізм перамяшчэння мігрантаў паміж краінамі - членамі ЕС будзе распрацаваны да канца года.