Узгаранні Samsung Galaxy Note 7 працягваюцца нават пасля рамонту

11 октября 2016

Кампанія Samsung Electronics афіцыйна звярнулася да сваіх сусветных партнёраў з рэкамендацыяй спыніць продаж і абмен смартфонаў Galaxy Note 7 на час афіцыйнага расследавання. Сама кампанія спыніла нават вытворчасць гаджэтаў. Усім уладальнікам тэлефонаў гэтай мадэлі прапанавана выключыць іх і больш не карыстацца. Узгаранні гаджэтаў працягваюцца нават пасля рамонту. На сённяшні дзень вядома як мінімум пра два такія выпадкі. У верасні кампанія Samsung аб’явіла аб адкліканні Galaxy Note 7 і пазней запэўніла пакупнікоў, што пасля праведзеных выпраўленняў карыстацца смартфонамі можна будзе бяспечна. Але флагманы (канкурэнты iPhone 7) па-ранейшаму дымяць.