Сусветная арганізацыя аховы здароўя не зафіксавала мутацый каранавіруса

24 февраля 2020
Міжнародная каманда экспертаў СААЗ, якая наведала Кітай,  не выявіла значных мутацый каранавіруса  COVID-19.  Разам з тым у КНР зафіксавана 195 выпадкаў паўторнага заражэння. А нацыянальная камісія аховы здароўя паведаміла, што заражаны больш як 3 тысячы медработнікаў. 

Першы выпадак заражэння каранавірусам адзначаны сёння  ў Іраку.


Захварэў іранскі студэнт, які  прыбыў у Ірак яшчэ да закрыцця мяжы з суседняй краінай. У самім Іране пацверджаны ўжо 60 выпадак каранавіруса.


Італія з-за каранавіруса ўвяла каранцін у 12 гарадах


У Еўропе ж  эпіцэнтрам трывожных навін стала  Італія. Там 12 гарадоў на каранціне, заражаных  больш як  200,  паведамляецца аб 5 загінуўшых. Да людзей, якія прыбываюць з Італіі, за мяжой  павышаная ўвага. 

Улады Маўрыкіі  забаранілі высадку пасажыраў рэйса Alitalia. Выпускаюць толькі тых, хто не пражывае ў заражаных італьянскіх правінцыях.