Ваенны пераварот у Судане. Ці вырашыць армія праблемы краіны?

11 апреля 2019

Сусветныя СМІ сочаць за рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Судане. Там адбываецца дзяржпераварот. Сёння раніцай узброеныя сілы краіны вырашылі зняць з пасады прэзідэнта  Амара аль-Башыра. Пра яго зняцце, адхіленне ўсіх памочнікаў і роспуск парламента заявіла група высокапастаўленых вайскоўцаў у прамым эфіры. Літаральна некалькі гадзін таму ў краіне ўвялі надзвычайнае становішча на тры месяцы і каменданцкую гадзіну на месяц. Радыёстанцыі і тэлеканалы транслююць толькі ваенныя маршы і нацыянальную музыку. На вуліцах узброеныя патрулі. Прэзідэнцкі палац у аблозе. Сталічны аэрапорт закрыўся. З турмаў краіны вайскоўцы сёння выпусцілі затрыманых удзельнікаў акцый пратэстаў. Масавыя дэманстрацыі ў Судане не сціхаюць ужо больш за 4 месяцы. Пачыналіся яны з патрабаванняў паніжэння цэн на хлеб і нездаволенасцяў  з-за адключэнняў электраэнергіі. Паступова дэманстранты сталі патрабаваць адстаўкі прэзідэнта. Зараз камандаванне арміі Судана праводзіць кансультацыі аб фарміраванні Пераходнага савета.