Ва ўсіх аэрапортах Германіі ўвялі ўзмоцненыя меры бяспекі

21 декабря 2018

Ва ўсіх 14 аэрапортах Германіі ўвялі ўзмоцненыя меры бяспекі. Прычынай стала аператыўная інфармацыя з Марока. Спецслужбы гэтай краіны перахапілі перамовы радыкалаў, якія планавалі атаку на калядныя святы ў адной з паветраных гаваняў на мяжы ФРГ і Францыі. Інцыдэнт адбыўся ў Штутгарце. Некалькі чалавек без багажу стаялі ля рамак металашукальніка. Што яны рабілі ў аэрапорце - невядома. Аднак, як высветлілася, адзін з іх знаходзіцца ў спісе радыкальных ісламістаў. Верагодных злачынцаў зараз шукаюць.