У французскіх Альпах лавіна накрыла групу вайскоўцаў

19 января 2016

Пяцёра загінулі, чацвёра пацярпелі, калі салдаты трэніраваліся побач з курортам у дэпартаменце Савоя. Усяго ў склад групы ўваходзіла каля пяцідзесяці чалавек. Яны знаходзіліся ў горным раёне на вышыні дзвюх з паловай тысяч метраў. У пошукавых аперацыях задзейнічаныя тры верталёты, горнавыратавальныя падраздзяленні і пяць сабак.