У Францыі разбіўся турыстычны самалёт

9 августа 2013
Ахвярамі авіякатастрофы сталі тры чалавекі - пілот і два пасажыры. Лёгкаматорны лайнер разбіўся непадалёк ад горада Вертэзон. Паветранае судна звалілася на поле побач з аўтадарогай. Зараз на месцы надзвычайнага здарэння працуе паліцыя. Прычына падзення пакуль невядомая. Самалёт ляцеў з Парыжа.