У Францыі чалавеку перасадзілі штучнае сэрца

21 декабря 2013
Навіна з паметкай упершыню ў сусветнай гісторыі. Вынаходнік прылады - вядомы французскі кардыяхірург прафесар Ален Карпенцье. Над сваім праектам ён працаваў 15 гадоў. Часткі штучнага сэрца зробленыя з матэрыялаў, што выкарыстоўваюцца пры пабудове касмічных апаратаў. У ход таксама пайшла арганіка. Медыкі гавораць, што з такім сэрцам чалавек зможа жыць як мінімум 5 гадоў.