У Фларыдзе пажарныя працягваюць барацьбу з агнём

30 июля 2013

На газаперапрацоўчым заводзе ў Фларыдзе пажарныя працягваюць барацьбу з агнём. Нагадаем, там узарвалася некалькі балонаў з прапанам. 7 чалавек пацярпелі. Полымя было бачна за некалькі кіламетраў. Усіх тых, хто пражывае побач, тэрмінова эвакуіравалі. Да гэтага часу ратавальнікам удалося пажар лакалізаваць. На тэрыторыі завода знаходзяцца 50 тысяч балонаў з бытавым газам, і ёсць небяспека новых выбухаў.