Улады Украіны плануюць неўзабаве выслаць з краіны Міхаіла Саакашвілі

23 ноября 2017

Паводле звестак мясцовых СМІ, дэпартацыя экс-прэзідэнта Грузіі, лідара партыі "Рух новых сіл" можа адбыцца да канца года. Саакашвілі будзе дэпартаваны не ў Грузію, а ў трэцюю краіну. Магчыма, у Польшчу. Менавіта адтуль у верасні Саакашвілі з боем прарваўся ва Украіну.